Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2024, 16:47

У Беларусі ўзровень уключанасці жанчын у сферу прадпрымальніцтва складае амаль 37 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ўзровень уключанасці жанчын у сферу прадпрымальніцтва ў Беларусі складае 36,4 працэнта. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

"Сёння ўзровень уключанасці жанчын у сферу прадпрымальніцтва ў нашай краіне складае 36,4 працэнта. Сярэднесусветнае значэнне гэтага паказчыка знаходзіцца на адзнацы 34,1 працэнта. Для параўнання, у Расійскай Федэрацыі гэта лічба дасягае 40 працэнтаў, у Казахстане - 43,5 працэнта. Гэта значыць нам ёсць куды расці ў гэтым напрамку", - адзначыў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, сярэднестатыстычны партрэт беларускай жанчыны-прадпрымальніка: гараджанка ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў, з вышэйшай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

"Бізнес з жаночым тварам часцей прадстаўлены ў кансалтынгу, рэкламе і маркетынгу, індустрыі прыгажосці, турызме, дызайне інтэр'ераў і пашыве адзення. Урэшце, імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій разбурае стэрэатыпны падзел прафесій на мужчынскія і жаночыя. Жанчыны-прадпрымальнікі дабіваюцца поспехаў у тым ліку і ў сферах, якія традыцыйна лічыліся мужчынскімі, - грузаперавозках, апрацоўчай прамысловасці і іншых", - расказаў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі