Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2021, 15:14

У Беларусі ўзмоцняць кантроль за захаваннем проціэпідэміялагічных мер у сувязі з COVID-19

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантроль за выкананнем проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў у сувязі з COVID-19 узмоцняць у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Спецыялісты ва ўсіх рэгіёнах краіны ўзмоцняць кантроль за выкананнем проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў. Ігнараваць рэкамендацыі ўрачоў па захаванні масачнага рэжыму і фізічнага дыстанцыравання не варта", - адзначылі ў прэс-службе.

Санітарна-эпідэміялагічная служба актывізуе работу па правядзенні эпідрасследавання кожнага выпадку захворвання на COVID-19 і выяўленні кантактаў I узроўню. У цэнтры ўвагі спецыялістаў таксама кантроль за арганізацыяй і правядзеннем санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў у арганізацыях і на прадпрыемствах. Тэхнічным спецыялістам пастаўлена задача - пераправерыць работу ўсіх кіслародных станцый, наяўнасць тэстаў, лабараторных матэрыялаў, лекавых сродкаў.

У рэгіёнах і Мінску рэгіструецца паступовы рост захваральнасці на інфекцыю COVID-19, у тым ліку пнеўманіі каранавіруснай этыялогіі з цяжкім ходам хваробы.

У адпаведнасці з нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у краіне прадаўжаецца паэтапная работа па вакцынацыі насельніцтва. Па стане на 12 красавіка колькасць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала 129899 чалавек, дзвюма дозамі - 41 688.

У Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу: пры пагаршэнні свайго фізічнага стану, у тым ліку пры павышэнні тэмпературы, кашлі, аддышцы, галаўным болі, адсутнасці адчування смаку і пахаў, варта звярнуцца ў паліклініку або выклікаць брыгаду хуткай дапамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі