Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 снежня 2017, 18:59

У Беларусі ўводзіцца ўзмоцнены рэжым аховы лясоў на перыяд навагодніх свят

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 18 снежня дзяржаўная лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Угрын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы будуць праводзіцца дзяржаўнай лясной аховай сумесна з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі, а таксама прадстаўнікамі Мінпрыроды, МУС і іншых кантралюючых органаў. Для спынення незаконных высечак актыўна будуць прымяняцца сродкі фота- і відэафіксацыі", - праінфармаваў Аляксандр Угрын.

У краіне практычна ўсе работнікі дзяржлесаховы (амаль 13 тыс. чалавек) будуць задзейнічаны ў мерапрыемствах па прадухіленні незаконных высечак хвойных парод у перыяд, які папярэднічае калядным і навагоднім святам. Акрамя таго, на дарогах агульнага карыстання плануецца выставіць каля 300 пастоў, якія будуць правяраць наяўнасць дазвольных дакументаў для правозу навагодніх дрэў. Паводле слоў прадстаўніка Мінлясгаса, у апошнія гады ў Беларусі ў перадсвяточны перыяд выяўляецца да 50 фактаў знішчэння хвойных.

У адпаведнасці з КоАП за самавольнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоў, якія растуць у лясах першай групы ляснога фонду, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд, уключаючы сеянцы і саджанцы, прадугледжана накладанне штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу (адна базавая велічыня цяпер складае Br23), на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 20 да 200 БВ, на юрыдычную асобу - ад 50 да 300 БВ.

Прадстаўнік ведамства назваў поўнасцю апраўданым прымяненне сродкаў фота- і відэафіксацыі, якія для аховы лясоў і недапушчэння незаконных высечак актыўна выкарыстоўваюцца з канца 2014 года. Усяго ў сістэме арганізацый Мінлясгаса функцыянуюць 526 фотапастак. З пачатку бягучага года з іх дапамогай да адказнасці прыцягнуты 283 парушальнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі