Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 09:33

У Беларусі ўвялі забарону на гандаль піратэхнікай

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Увядзенне забароны прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2020 года нумар 475 "Аб абароце піратэхнічных вырабаў". Дакумент уступіў у сілу з 12 жніўня.

"У сувязі з гэтым просім суб'ектаў гандлю прыняць тэрміновыя меры па няўхільным выкананні норм гэтай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Беларусі", - падкрэслілі ў МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі