.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 16:13

У Беларусі ўстанавілі таксы за забруджванне навакольнага асяроддзя адходамі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстанавілі таксы за забруджванне навакольнага асяроддзя адходамі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 17 ад 18 студзеня 2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"Указ накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, што ўзнікаюць у працэсе абыходжання з адходамі. Пастаянна выяўляюцца выпадкі парушэння заканадаўства ў гэтай сферы, што ў тым ліку выклікаюць грамадскі рэзананс. Пры гэтым існуючыя рычагі ўздзеяння на парушальнікаў, як паказвае практыка, з'яўляюцца недастатковымі. Таму і быў падрыхтаваны гэты ўказ", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне такс за забруджванне навакольнага асяроддзя адходамі ў залежнасці ад віду (падвіду) і плошчы зямель альбо ступені і класа небяспекі адходаў, іх масы. Акрамя таго, удакладнена азначэнне тэрміна "сцёкавыя воды": да іх аднесены фільтрат, які выдзяляецца з тоўшчы адходаў на палігонах па абясшкоджванні і пахаванні прамысловых і бытавых адходаў, глеістых і шламавых пляцоўках.

Таксама ўказ накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання пытанняў пакрыцця шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю ў выніку дэградацыі зямель з-за іх забруджвання хімічнымі і іншымі рэчывамі. Ён прадугледжвае прымяненне дыферэнцыраваных нарматываў колькасці хімічных рэчываў у саставе глеб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі