Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 10:16

У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2018 года нумар 159, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У прыватнасці, дакументам прадугледжана кампенсаванне пасажыру розніцы кошту першапачатковага і новааформленага праязных дакументаў у выпадку змяншэння кошту паездкі. Выключана неабходнасць дадатковай аплаты пры ўмове перавозкі жывёл у кошт нормы ручной паклажы. Пашыраны і ўдакладнены пералік выпадкаў, пры якіх пасажыр пры вяртанні нявыкарыстанага праязнога дакумента (білета) на поезд з нумараванымі месцамі мае права атрымаць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Акрамя таго, правілы перавозак дапоўнены нормамі, якія даюць перавозчыку магчымасць у пэўных выпадках рэалізоўваць праязныя дакументы без займання пэўнага месца ў поездзе (праезд стоячы), а таксама ўпаўнаважаным асобам пры выкананні службовых абавязкаў прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука- і відэазапіс.

Змяненні і дапаўненні ўнесены з улікам зваротаў грамадзян і практыкі прымянення правіл перавозак, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі ў галіне чыгуначнага транспарту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі