Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2024, 19:22

У Беларусі ўдакладнілі пытанні дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспартных сродкаў

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдакладнілі пытанні дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспартных сродкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2024 года нумар 294 скарэкціравана палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця іх з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспартных сродкаў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 31 снежня 2002 года нумар 1849.

Прававым актам, у прыватнасці, прадугледжаны замацаванне магчымасці выдачы пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку ў выпадках яго страты (крадзяжу), непрыдатнага для выкарыстання стану або выдачы такога пасведчання ўзамен тэхнічнага пашпарта без правядзення агляду транспартнага сродку; павелічэнне максімальнага тэрміну звароту ўласніка (лізінгаатрымальніка) у рэгістрацыйнае падраздзяленне для рэгістрацыі транспартнага сродку пасля яго набыцця (атрымання) на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС, або правядзення мытных аперацый, звязаных з выпускам для асабістага карыстання, змяшчэннем пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання, або ўступлення ў сілу рашэння суда аб прызнанні права ўласнасці на транспартны сродак з 10 да 30 дзён.

Таксама дакументам прадугледжана карэкціроўка патрабаванняў да парадку ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў пасля правядзення ўпаўнаважаным органам праверкі, звязанай з выяўленнем прыкмет відазмянення ідэнтыфікацыйнага нумара, падробкі рэгістрацыйных дакументаў; скарачэнне тэрміну (з трох гадоў да аднаго года) адсутнасці ў рэгістрацыйным падраздзяленні інфармацыі, якая пацвярджае эксплуатацыю транспартнага сродку, для яго зняцця з уліку ў сувязі з утылізацыяй; дапаўненне пераліку выпадкаў страты эксплуатацыйных характарыстык транспартнага сродку.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу з 17 чэрвеня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі