Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2021, 13:07

У Беларусі ў выхадныя будзе цёпла і без ападкаў

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца кастрычніка ў Беларусі будзе ўтрымлівацца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 29 кастрычніка, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах ноччу і раніцай можа назірацца туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.

У суботу, 30 кастрычніка, будзе невялікая воблачнасць, ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 2-8 градусаў, а днём - 12-19 градусаў цяпла.

У нядзелю, 31 кастрычніка, будзе невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы чакаецца плюс 1-8 градусаў, днём будзе да 11-18 градусаў.

"Пачатак апошняга месяца восені прынясе змену ўмоў надвор'я. Ужо ў аўторак франтальныя раздзелы з Украіны зацягнуць неба над краінай больш густымі хмарамі і прынясуць дажджы", - адзначылі ў цэнтры. У панядзелак, 1 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе 1-7 градусаў цяпла, а днём паветра прагрэецца да 9-15 градусаў.

У аўторак, 2 лістапада, ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. У асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца 1-7 градусаў цяпла, днём яна складзе 7-13 градусаў.

У сераду, 3 лістапада, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі будзе дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, а днём будзе 7-14 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі