Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2021, 17:43

У Беларусі ў студзені-кастрычніку пабудавалі больш за 39 тыс. кватэр

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-кастрычніку пабудавалі 39,4 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3371,5 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1396 тыс. кв.м, або 41,4 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1047 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 953,1 тыс. кв.м жылля, або 28,3 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі