Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2018, 14:43

У Беларусі ў сярэдзіне тыдня чакаецца ўзмацненне маразоў

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца зімовы характар надвор'я, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 18 снежня, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які абумовіць у заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-9 градусаў марозу, уначы па ўсходзе пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 10-12 градусаў.

З сярэдзіны тыдня пераважны ўплыў на надвор'е ў краіне будзе аказваць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Паволжам, ападкаў будзе няшмат, а маразы ўзмоцняцца.

У сераду, 19 снежня, у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў марозу, пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 15-18 градусаў. Удзень будзе ад мінус 2 па захадзе да мінус 10 на ўсходзе краіны.

У чацвер, 20 снежня, у асобных раёнах магчымы невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях яна панізіцца да 15-18 градусаў. Удзень па рэспубліцы будзе ад мінус 4 на захадзе да мінус 11 на ўсходзе.

У пятніцу, 21 снежня, месцамі па краіне не абыдзецца без кароткачасовага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца 5-12 градусаў марозу, пры праясненнях па ўсходзе краіны тэмпература паветра панізіцца да 13-16 градусаў. Удзень будзе 1-8 градусаў марозу, па паўночным усходзе - 9-10 са знакам мінус.

У выхадныя дні франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, абумовіць снег і аслабленне марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі