Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2019, 13:42

У Беларусі ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш за 1 млн вучняў

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучым годзе за школьныя парты сядуць больш за 1 млн вучняў, паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка перад пачаткам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі "Аб эфектыўнасці мер па павышэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі" ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У новым навучальным годзе за парты сядуць 1 млн 30 тыс. вучняў. З іх 115 тыс. першакласнікаў - гэта на 5 тыс. больш, чым у мінулым годзе", - расказаў Ігар Карпенка.

Ён нагадаў, што ў новым навучальным годзе плануецца адкрыць восем школ-новабудоўляў. "Усяго будуць функцыянаваць 3 тыс. 3 школы, 88 працэнтаў з іх ужо атрымалі пашпарты гатоўнасці. У мінулым годзе функцыянавалі 3 тыс. 35 школ, гэта значыць па сістэме адукацыі праходзіць аптымізацыя, закрываюцца малакамплектныя бесперспектыўныя школы. Разам з тым арганізаваны падвоз вучняў ва ўстановы адукацыі. Так, у новым навучальным годзе на падвозе навучэнцаў будуць працаваць 1,7 тыс. аўтобусаў", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі