ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 13:24

У Беларусі ў канцы тыдня стане цяплей

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да выхадных стане цяплей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Мінулы май запомніцца як халодны месяц. Сярэднямесячная тэмпература паветра па краіне была на 2-3 градусы ніжэйшай за кліматычную норму. Так холадна ў маі апошні раз было ў 1999 годзе. На працягу месяца Беларусь адчувала дэфіцыт ападкаў, але ў апошнія дні мая паўднёвы цыклон Ізольда шчодра папоўніў скарбонку. У выніку на большай частцы тэрыторыі краіны выпала амаль кліматычная норма, а на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей - больш за дзве майскія нормы", - расказалі ў Белгідрамеце.

Каляндарнае лета ў Беларусі стартавала зусім не летнім надвор'ем. Мінулай ноччу тэмпература паветра была 5-10 градусаў вышэй за нуль, сёння ў сярэдзіне дня чакаецца ўсяго 12-17 градусаў цяпла.

У аўторак, 2 чэрвеня, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад чарговага паўднёвага цыклону з цэнтрам над паўднёвым усходам Беларусі. Пры такой сітуацыі ў атмасферы надвор'е таксама будзе мала падобным да летняга, хутчэй, да асенняга, адзначаюць сіноптыкі. У асноўным па краіне будзе воблачна і дажджліва. Месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, днём - 10-16 градусаў цяпла. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночны, паўночна-ўсходні вецер.

У сераду і чацвер, 3-4 чэрвеня, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і ў халаднаватай паветранай масе. Таму ў сераду будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах час ад часу пройдуць дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 11-18.

У чацвер, 4 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 13-18 градусаў цяпла, месцамі - да плюс 20.

"У канцы тыдня пры паўднёвым, паўднёва-ўсходнім ветры ў разрывах хмар усё часцей пачне выглядваць сонца. Тэмпература пачне павышацца, што прывядзе да аднаўлення чэрвеньскага надвор'я", - адзначылі ў Белгідрамеце. Да выхадных у сярэдзіне дня ў многіх раёнах чакаецца амаль плюс 20, месцамі пры працяглых праясненнях паветра будзе прагравацца да 22-25 градусаў цяпла. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткія летнія дажджы, у дзённы час у асобных раёнах з навальніцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі