Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 12:20

У Беларусі ў канцы тыдня пацяплее

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня пацяплее, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні ў Беларусі былі першыя ў гэтым зімовым сезоне 20-градусныя маразы. Мінімальная тэмпература паветра была адзначана ў ноч на 8 снежня на метэастанцыі Езярышча і склала мінус 23,5 градуса, пры гэтым і ўдзень тэрмометры вышэй за 15 градусаў марозу тут не ўзнімаліся. У бліжэйшыя суткі надвор'е пачне мяняцца. З тэрыторыі Украіны чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў, за якімі ў нашу краіну будзе паступаць цёплая паветраная маса. Таму тэмпературны фон пачне павышацца, удзень нават да станоўчых значэнняў, а гэта значыць, што ападкі будуць выпадаць у выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёдных з'яў", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 10 снежня, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах рэспублікі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, што будзе пераходзіць у дождж. Прагназуецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, раніцай і ўдзень парывісты. Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад нуля па поўдні да мінус 15 градусаў па поўначы. Удзень чакаецца нуль - плюс 5 градусаў, па поўначы краіны тэмпература паветра знізіцца да 2 градусаў марозу.

У суботу, 11 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па паўднёвым захадзе з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, уначы месцамі па паўночна-ўсходняй палове моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2 - плюс 5 градусаў, удзень - мінус 1 - плюс 5, па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 7 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 12 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 3 - плюс 4, пры праясненнях да 5 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра будзе мінус 2 - плюс 4 градусы, па поўдні да плюс 6.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. Так, у панядзелак, 13 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым усходзе краіны пройдзе дождж. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 4 - плюс 2, удзень - мінус 2 - плюс 3 градусы.

У аўторак, 14 снежня, месцамі па краіне магчымы кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах прагназуюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Удзень тэмпература паветра складзе мінус 2 - плюс 3 градусы.

У сераду, 15 снежня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5 - плюс 1 градус, пры праясненнях да мінус 7. Тэмпература паветра ў дзённы час будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі