ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 12:42

У Беларусі ў канцы тыдня пахаладае

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў канцы тыдня пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Халодны атмасферны фронт падышоў ужо да нашых паўночна-заходніх граніц. На жаль, франтальны раздзел не прынясе шмат дажджоў, але стане прычынай змены паветраных мас - цёплае надвор'е адыдзе ў паўднёвыя шыроты, а халоднае з поўначы распаўсюдзіцца на тэрыторыю Беларусі", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 10 красавіка, тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 градусаў па паўночным захадзе да плюс 7 па паўднёвым усходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў. Ноччу месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асноўным будзе без ападкаў, толькі па Віцебскай вобласці месцамі магчымы невялікія ападкі. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты.

У суботу Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Дзённая тэмпература паветра прагназуецца на ўзроўні 6-13 градусаў цяпла.

У нядзелю, 12 красавіка, будзе пераважаць сухое надвор'е, толькі ўдзень па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі па захадзе - плюс 1-2. Удзень паветра прагрэецца да 8-15 градусаў, па паўднёвым захадзе на пару градусаў цяплей.

"У сувязі з працяглым перыядам дэфіцыту ападкаў у краіне захоўваецца пагроза лясных пажараў. Знаходзячыся ў лясной зоне, будзьце асцярожныя з агнём", - папярэдзілі спецыялісты.

У першай палавіне наступнага тыдня праз тэрыторыю Беларусі будуць перамяшчацца больш актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць з сабой ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а таксама няўстойлівы тэмпературны рэжым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі