19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў І паўгоддзі арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 19,3 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 705 тыс. кв.м жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 635,7 тыс. кв.м, або 37,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 439,1 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 545,4 тыс. кв.м жылля, або 32 працэнты ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0