Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

У Беларусі ў І квартале рэкультывавана 16 міні-палігонаў для ЦКА

Грамадства 18.04.2019 | 15:45
Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першым квартале 2019 года рэкультывавана 16 міні-палігонаў для цвёрдых камунальных адходаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першым квартале рэкультывавана 16 выведзеных з эксплуатацыі міні-палігонаў, праведзены работы па добраўпарадкаванні, уладкаванні, абвалоўцы 27 аб'ектаў пахавання адходаў", - сказаў Аляксандр Корбут. За 2019 год у Беларусі плануецца рэкультываваць 262 міні-палігоны.

На тэрыторыях садоўніцкіх таварыстваў і гаражных кааператываў вядуцца работы па ўладкаванні кантэйнерных пляцовак, аб'ектаў для збору адходаў, устаноўцы ёмістасцей для збору і захоўвання адпрацаваных масел. "Ёсць садоўніцкія таварыствы і гаражныя кааператывы, якія не заключылі дагаворы на вываз смецця. У новым заканадаўстве (у папраўках у закон "Аб абыходжанні з адходамі". - Заўвага БЕЛТА) ужо прадугледжана іх уключэнне ў агульную схему абыходжання з камунальнымі адходамі. Гэтым мы выключым утварэнне стыхійных звалак у несанкцыянаваных месцах", - адзначыў намеснік міністра.

Як раней паведамляла начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік, усе міні-палігоны для цвёрдых камунальных адходаў у Беларусі плануюць ліквідаваць да 2022 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.