Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 09:02

У Беларусі ў 2022 годзе плануецца ўвесці 4,2 млн кв.м жылля

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2022 годзе плануецца ўвесці 4,2 млн кв.м жылля. Аб гэтым расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У наступным годзе 1,2 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай - гэта наша асноўная задача. Што датычыцца агульнага ўводу, дзяржпраграмай прадугледжана будаўніцтва 4,2 млн кв.м жылля, і мы плануем выконваць гэту задачу", - падзяліўся планамі Руслан Пархамовіч.

За 9 месяцаў бягучага года ўведзена ўжо 3 млн кв.м жылля (план на год - 4 млн кв.м). "У графік укладзёмся і нават ідзём з апярэджаннем. Што датычыцца будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, то ўжо 90 працэнтаў ад даведзенага на год задання мы выканалі па выніках работы за 9 месяцаў - 900 тыс. кв.м ужо ўведзена", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі