Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 12:00

У Беларусі створаны ўсе магчымасці для волевыяўлення грамадзян - наглядальнік ад СНД

9 жніўня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Усе магчымасці для волевыяўлення грамадзян у Беларусі створаны. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў расійскі наглядальнік ад місіі СНД Павел Дзьячкоў.

Наглядальнік працуе ў Беларусі з 7 жніўня. "Аб'ехаў некалькі дзясяткаў участкаў. Сустракаемся з прадстаўнікамі камісій, наглядальнікамі. У цэлым усе гавораць, што сітуацыя спакойная: ніякіх парушэнняў і правакацый заўважана не было. Выбары праходзяць на высокім узроўні, члены выбаркамаў працуюць прафесійна", - сказаў Павел Дзьячкоў.

"Калі якія-небудзь пытанні ў людзей узнікалі, ім прадстаўнікі выбаркамаў дапамагалі. Заўважылі, што ў вас ёсць лупы і трафарэты для людзей са слабым зрокам. Такі ваш вопыт, магчыма, будзем пераймаць для выбараў у Расіі", - падкрэсліў Павел Дзьячкоў.

Яшчэ адзін наглядальнік ад СНД Аляксандр Серавін дадаў, што выбары ў Беларусі праходзяць у дамашняй атмасферы. "Хацелася б, каб у вас усё прайшло максімальна легітымна", - дадаў ён.

Сёння расійскія наглядальнікі будуць сачыць за галасаваннем на ўчастках у Віцебску і Оршы.

Паводле інфармацыі ЦВК, у Віцебскай вобласці ў дні датэрміновага галасавання яўка склала 39,34 працэнта. Ва ўдакладненых спісах выбаршчыкаў па вобласці лічацца больш за 848 тыс. чалавек. Сачыць за выбарамі непасрэдна на ўчастках для галасавання сёння ў рэгіёне будуць амаль 5,1 тыс. акрэдытаваных наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі