Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны электронны варыянт Беларускай энцыклапедыі, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раней такія выданні ў краіне выходзілі толькі на папяровых носьбітах. Падрыхтоўка анлайн-версіі вядзецца пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова. Створаны Цэнтр энцыклапедычных выданняў (ЦЭВ), які займаецца стварэннем мультымедыйных анлайн-рэсурсаў, рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасцю.
"Падрыхтоўка анлайн-версіі энцыклапедыі з'яўляецца непазбежным этапам развіцця і сёння практычна адзіным шляхам да чытача, - расказаў Станіслаў Юрэцкі. - На сённяшні дзень распрацаваны і адкрыты для карыстальнікаў сайт "Беларуская энцыклапедыя". Гэта, па сутнасці, шматтомная рэгіянальная краіназнаўчая энцыклапедыя міжнароднага ўзроўню, унікальны праект па аб'ёме інфармацыі, колькасці прыцягнутых спецыялістаў, магчымасцях для іх узаемадзеяння".
Фундаментальныя выданні змяшчаюць артыкулы дастатковага аб'ёму і глыбіні аналізу па ўсіх найбольш важных аспектах, з'явах і паняццях у гісторыі і сучаснасці Беларусі. Яны адлюстроўваюць узровень развіцця навукі, культуры і іншых сфер. Да напісання тэкстаў прыцягваюцца аўтары, якія пацвердзілі ўжо сваю навуковую кваліфікацыю - акадэмікі, кандыдаты і дактары навук.
"Мэта - стварыць прастору дакладных ведаў аб Рэспубліцы Беларусь. У электронным фармаце энцыклапедыя дзеліцца на блокі, раздзелы. У ЦЭВ рыхтуюцца матэрыялы па тэмах "Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах", "Прырода Беларусі", комплексная інфармацыя аб навейшай гісторыі краіны пад назвай "Беларусь". Тэксты публікуюцца на беларускай і рускай мовах, пачаты работы па перакладзе на англійскую мову", - праінфармаваў Станіслаў Юрэцкі.
Выданне верыфікавана. Сфарміраваны навукова-рэдакцыйны савет, навукова-рэдакцыйныя калегіі з удзелам вучоных, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, выкарыстоўваюцца вопыт і напрацоўкі беларускіх энцыклапедыстаў.
Сайт пастаянна ўдасканальваецца. Задача аўтараў праекта - пашыраць кола карыстальнікаў. На думку распрацоўшчыкаў, рэсурс будзе асабліва карысны школьнікам, студэнтам.-0-