.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2021, 16:10

У Беларусі ствараецца міжведамасная група па рабоце над дзяржпраграмай патрыятычнага выхавання

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараецца міжведамасная група па рабоце над дзяржпраграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва да 2025 года, паведаміла ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.

"Пачатак 2021 года азнаменаваўся для маладзёжнай палітыкі прыняццем шэрага нарматыўных дакументаў. Новая пяцігодка - новыя задачы, якія былі пастаўлены кіраўніком дзяржавы на VI Усебеларускім народным сходзе, дзе актыўна абмяркоўвалася пытанне развіцця маладзёжнай палітыкі, статусу моладзі і яе ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці. Усё гэта садзейнічала таму, што Міністэрствам адукацыі, дзяржорганамі выпрацаваны шэраг перспектыўных дакументаў, якія дадуць магчымасць нам спланаваць гэту работу і стварыць магчымасць яшчэ большага актыўнага ўдзелу нашых маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы. Гэта ў першую чаргу стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года. Прынята праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі да 2025 года і канцэпцыя па яе развіцці. Цяпер ствараецца міжведамасная група, якая будзе працаваць над праграмай патрыятычнага выхавання да 2025 года", - расказала Таццяна Сіманоўская.

Паводле яе слоў, гэта новы канцэптуальны дакумент, акцэнт у якім плануецца зрабіць на сучасных падыходах да пытанняў фарміравання патрыятызму і грамадзянскасці ў маладога пакалення. "Прычым пачаць гэта не са школьнай лаўкі, а менавіта з сям'і, узмацніўшы ролю бацькоў у прывіцці сваім дзецям патрыятычных якасцей, любові да сваёй Радзімы, таго месца, дзе яны нарадзіліся, гісторыі сваёй сям'і", - адзначыла начальнік упраўлення.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі