Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2025, 09:49

У Беларусі ствараецца экспертны савет па пытаннях дзяржбудэкспертызы горадабудаўнічых праектаў

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзілі Палажэнне аб экспертным Савеце па пытаннях правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі. Сумесная пастанова ведамстваў ад 11 жніўня 2025 года нумар 93/95 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Вызначаны парадак фарміравання, дзейнасці і паўнамоцтвы экспертнага савета, які ствараецца ў мэтах калегіяльнага разгляду пытанняў абскарджання заключэнняў дзяржбудэкспертызы.Абазначана, што ён будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове.

Экспертны савет ствараецца ў складзе не большым за 20 чалавек. У яго ўключаюцца эксперты, якія маюць неабходныя спецыяльныя веды, вопыт і кваліфікацыю ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, пацверджаныя сертыфікатам кампетэнтнасці, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, службовыя асобы якіх уваходзяць у склад Міжведамаснага савета па пытаннях архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, прадстаўнікі распрацоўшчыкаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Экспертны савет мае права запытваць у заяўніка, выканаўцы дзяржбудэкспертызы, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычных асоб неабходныя дакументы і звесткі, прымаць рашэнні па скаргах, у тым ліку аб прызнанні іх неабгрунтаванымі.

Таксама вызначаны падставы для прыняцця рашэння аб правядзенні паўторнай экспертнай ацэнкі аб'екта дзяржбудэкспертызы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі