Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай дасведчанасці сярод школьнікаў пройдзе ў Беларусі ў верасні - снежні 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Алімпіяда пройдзе ў чатыры этапы. Ва ўстановах адукацыі - у верасні, раённы этап - 17 кастрычніка, абласны (Мінскі гарадскі) - 21 лістапада, заключны этап алімпіяды - 12 снежня.
Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні і ўклады (дэпазіты), запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі і зборы, інвестыцыі і каштоўныя паперы, фінансавая матэматыка. Асобны блок пытанняў у бягучым годзе ўпершыню прысвечаны тэме кібербяспекі.
У дапамогу навучэнцам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія уключаюць апісанне тэм заданняў, рэкамендаваныя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. З метадычнымі рэкамендацыямі і заданнямі мінулых гадоў можна азнаёміцца на Адзіным партале фінансавай дасведчанасці fingramota.by.
Алімпіяда праводзіцца ў Беларусі штогод пачынаючы з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай дасведчанасці. У мінулым годзе ў алімпіядзе прынялі ўдзел каля 27 тыс. навучэнцаў з 2314 устаноў адукацыі Беларусі.
Арганізатары алімпіяды - Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.-0-