ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2023, 18:57

У Беларусі стартаваў конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2023, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У конкурсе прымуць удзел больш за 300 навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ і маладыя рабочыя з усіх рэгіёнаў краіны. Таксама ў спаборніцтвах прымуць удзел канкурсанты з Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Ацэньваць прафесійныя навыкі ўдзельнікаў будуць каля 350 экспертаў.

Спаборніцтвы пройдуць па 49 кампетэнцыях: будаўніцтва і будаўнічыя тэхналогіі, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, вытворчасць і інжынерныя тэхналогіі, транспарт і лагістыка, многія іншыя.

У час адкрыцця мерапрыемства міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што прафесійная адукацыя займае асаблівае месца ў агульнай профільнай сістэме. "Мы не проста захавалі сістэму прафадукацыі ў Беларусі, але і істотна яе развілі. Сведчаннем таго з'яўляецца тое, што цяпер у краіне працуе больш за 230 каледжаў, у іх навучаецца звыш 180 тыс. чалавек. Каб кожны змог сябе рэалізаваць як прафесіянал, у нас дзейнічаюць 53 цэнтры кампетэнцый. Упэўнены, што для ўдзельнікаў конкурс стане важнейшай прыступкай не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але і ў цэлым запомніцца на ўсё жыццё", - падкрэсліў ён.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў дадаў, што конкурс - гэта значнае мерапрыемства. "Тут збіраюцца лепшыя з лепшых - маладыя людзі, якія дабіліся шмат чаго ў прафесійным майстэрстве. Самае галоўнае, што вы не спыняецеся на дасягнутым, ідзяце наперад і смела дзеліцеся з усімі сваім майстэрствам. У вас вялікая будучыня, таму што вы прафесіяналы сваёй справы. Конкурс - гэта не толькі спаборніцтвы, але і магчымасць падзяліцца вопытам, а таксама знайсці сяброў", - звярнуўся да ўдзельнікаў кіраўнік гарвыканкама.

Конкурс ProfSkills Belarus 2023 прадоўжыцца да 16 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі