Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2024, 13:53

У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў 

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў пачалося ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Прагаласаваць можна з 12.00 да 19.00. Участкі працуюць без перапынку на абед.
Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрэбна.

На ўчастках бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад’яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карткі, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў.
Як адзначылі ў ЦВК, прагаласаваць можна таксама прад’явіўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі або вучнёўскі білет.

Калі ў час запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Аднак такім правам можна скарыстацца толькі адзін раз.
У ЦВК таксама нагадалі, што фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання забаронены.
Як паведамлялася раней, выбаршчыкі маюць права прагаласаваць па месцы фактычнага пражывання, а не па месцы рэгістрацыі. Выбаршчык для вырашэння гэтага пытання мае права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання да 24 лютага і на аснове пашпарта і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання, можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання.
У Беларусі створана 5411 участкаў для галасавання. На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага. Участкі для галасавання будуць працаваць з 08.00 да 20.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі