ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2021, 13:56

У Беларусі стартавала дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З сённяшняга дня з 12.00 па ўсёй краіне арганізавана акцыя "Нашы дзеці". Гэта ініцыятыва нашага Прэзідэнта, якая ўпершыню адбылася ў 1995 годзе. На працягу чвэрці стагоддзя штогод дарослыя ствараюць цуд для нашых дзяцей. Таму сёння мы сабраліся ў адрамантаваным Нацыянальным цэнтры дзіцячай творчасці - гэта адзін з падарункаў нашым дзецям да Новага года", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, вельмі важна, што з кожным годам да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі ўсё больш далучаецца арганізацый, устаноў. "Гэта неабходна для таго, каб выканаць запаветную мару дзяцей, каб іх жаданні здзяйсняліся, каб яны задумвалі, кім стаць. Мы ствараем усе неабходныя ўмовы, каб яны атрымалі добрую адукацыю", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

"Наша задача, каб цеплату і дабрату, якую дораць дарослыя, дзеці перадавалі сваім равеснікам, у цяжкую мінуту маглі добрым словам, добрай справай, учынкам падтрымаць сваіх аднагодкаў. Для нас гэта вельмі важна. На працягу месяца неабходна арганізавана правесці тэматычныя мерапрыемствы па ўсёй краіне, каб кожнае дзіця, дзе б яно ні пражывала - у вялікім горадзе, сталіцы, абласным цэнтры ці маленькай вёсачцы - атрымала навагодні падарунак і яго жаданне здзейснілася", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

У час акцыі адбудзецца традыцыйная ёлка ў Палацы Рэспублікі. "Акрамя таго, па традыцыі адбудзецца баль у Палацы Незалежнасці. У ім прымуць удзел стыпендыяты, пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, актыўныя грамадскія работнікі, спартсмены, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

На святочным мерапрыемстве прадстаўлены ўсе рэгіёны. Кожная вобласць накіравала дзяцей, якія сталі пераможцамі алімпіяд, турніраў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзяцей з сацыяльных прытулкаў, апякунскіх, прыёмных сем'яў. У кожным з абласных цэнтраў таксама прадугледжаны мерапрыемствы па ўрачыстым адкрыцці акцыі.

Маштабная навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022-га.

Штогод у час акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых улад, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі