Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2025, 09:15

У Беларусі спрошчаны парадак звароту за назначэннем пенсіі

Фота з архіва
Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 студзеня спрошчаны парадак звароту за назначэннем пенсіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Да 2025 года заяву аб назначэнні пенсіі па ўзросце трэба было падаваць у дзень атрымання права на яе, гэта значыць у дзень дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту.

Цяпер для спрашчэння гэтай працэдуры ўводзіцца права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля.

Змяненні не закранаюць пенсіі па інваліднасці ці з прычыны страты карміцеля (яе можна атрымаць за мінулы перыяд).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі