Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2020, 09:00

У Беларусі шэсць чалавек выздаравелі пасля заражэння каранавірусам

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі шэсць чалавек выздаравелі пасля заражэння каранавірусам, яны ўжо дома. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Яшчэ некалькі чалавек рыхтуюцца да выпіскі. Клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 назіраюцца ў дзевяці пацыентаў. З іх у васьмі захворванне праходзіць у лёгкай форме, адзін пацыент у стане сярэдняй ступені цяжкасці, але дынаміка станоўчая. У бліжэйшыя дні, паводле прагнозаў медыкаў, яго перавядуць з рэанімацыі. Таксама на кантролі цяпер 37 чалавек са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы.

Прадаўжаецца медыцынскае назіранне за 1960 грамадзянамі, якія прыбылі з эпідэміялагічна нестабільных краін. У адносінах да амаль 2,7 тыс. двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершана. З усіх выпадкаў, калі быў выяўлены РНК каранавіруса, 17 - завозныя, астатнія - пацыенты першага ўзроўню перадачы віруса. Чатыры апошнія выпадкі - завозныя: з Іспаніі, Францыі, Германіі і Расіі (выяўлены на санітарна-каранцінных пунктах).

Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсіх, хто вяртаецца ў Беларусь з эпідэміялагічна нестабільных краін, сумленна запаўняць анкеты. "Пры перасячэнні нашай граніцы або ў нашым аэрапорце яны атрымліваюць анкету. Павінны яе запоўніць і звярнуцца ў СКП (санітарна-каранцінны пункт. - Заўвага БЕЛТА). Над аналізам анкеты там працуюць медыцынскія работнікі і супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы, вызначаецца, у каго неабходна праводзіць забор біяматэрыялу на вірус", - растлумачыла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Калі чалавек забыў звярнуцца ў санітарна-каранцінны пункт, можна прыйсці ў сваю тэрытарыяльную паліклініку, расказаць, што быў у эпідэміялагічна нестабільных краінах (на цяперашні момант гэта Кітай, Рэспубліка Карэя, Іран і Італія, але спіс можа змяніцца), і ў яго возьмуць неабходныя аналізы або накіруюць туды, дзе гэта можна зрабіць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі