
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння завяршаецца ўтварэнне ўчасткаў для галасавання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
"Створаны 153 тэрытарыяльныя камісіі. Сёння апошні дзень утварэння ўчасткаў для галасавання. Колькі іх будзе сфарміравана, будзем ведаць ужо заўтра. Калі па аналогіі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, іх было 5723 у краіне створана", - расказаў Ігар Карпенка.
Не пазней за 6 лютага мы павінны сфарміраваць участковыя камісіі, дадаў ён.
Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.-0-
