Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі распрацоўваецца праграма пераходу грамадскага транспарту на электрычны

Грамадства 23.09.2019 | 18:14
Фота з архіва
Фота з архіва

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў вялікіх гарадах на электрычны, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь стала паўнапраўным бокам Парыжскага пагаднення па клімаце першай з краін СНД і 30-й у свеце. Краіна ўзяла на сябе абавязацельствы да 2030 года на 28 працэнтаў зменшыць выкіды парніковых газаў (у параўнанні з 1990-м). У адпаведнасці з патрабаваннямі пагаднення, Беларусь не пазней за люты 2020 года прадставіць свой другі нацыянальна-вызначальны ўклад, які змяшчае яшчэ больш амбіцыйныя абавязацельствы. Урадам зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення па клімаце.

"Адным з рашэнняў, што садзейнічаюць пераходу краіны да вугляроднай нейтральнасці, з'яўляецца пераход ад вуглевадароднага транспарту да электрычнага, - сказаў Аляксандр Корбут. - Краіна прыняла рашэнне аб развіцці электратранспарту як нацыянальнага прыярытэту, прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць гэту сферу. Распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў вялікіх гарадах на электрычны".

У краіне актыўна развіваецца пасажырскі электратранспарт - электробусы, тралейбусы і трамваі, электрапаязды. Ёсць уласныя інавацыйныя распрацоўкі ў сферы вытворчасці электрамабіляў. "Сёння ў Беларусі эксплуатуюцца 83 электробусы вытворчасці кампаніі "Белкамунмаш". Прадпрыемства распрацоўвае новы від электробуса, які будзе адпавядаць патрабаванням ЕС, і мы спадзяёмся, што ён будзе экспартавацца ў гэтыя краіны. У развіцці нацыянальнай інфраструктуры для электратранспарту краіна кіруецца тым, што наша геаграфічнае становішча фарміруе своеасаблівы калідор для такога транспарту. Неабходна каардынацыя намаганняў дзяржаў у гэтай сферы, адзіныя падыходы да зарадных станцый, станцый тэхабслугоўвання. Беларусь можа выступіць каардынатарам фарміравання інфраструктуры для электратранспарту ў рэгіёне, а таксама надзейным пастаўшчыком, можа перадаваць веды і вопыт суседнім краінам, прыцягваць партнёраў і інвестыцыі для вытворчасці", - адзначыў намеснік міністра.

Беларусь імкнецца стаць нізкавугляроднай краінай да 2050 года. Сярод магчымых мер для дасягнення гэтай мэты - больш шырокае выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі, будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля, развіццё электратранспарту, укараненне ў эканоміку нізкавугляродных і безвугляродных тэхналогій, увядзенне вугляроднага падатку і стварэнне нацыянальнага вугляроднага рынку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.