Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2019, 11:13

У Беларусі распрацоўваецца несупярэчлівая канцэпцыя гісторыі дзяржавы

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гісторыкі працуюць над несупярэчлівай, з правільным паняційным апаратам канцэпцыяй гістарычнага мінулага беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Важнейшая функцыя гістарычнай памяці - захоўваць фундаментальныя каштоўнасці, якія робяць нас народам, нацыяй, дзяржавай, - адзначыў Ігар Марзалюк. - Мы з калегамі, калектывам аўтараў сёння выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна будзе праўдзіва і несупярэчліва адлюстравана ў першым унікальным вучэбным дапаможніку для вышэйшай школы".

Парламентарый падкрэсліў, што ў гэтай канцэпцыі не павінна быць раздзяляючых нацыю фігур. "Напрыклад, не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў аб знішчэнні якой-небудзь этнічнай групы", - дадаў Ігар Марзалюк.

На яго думку, абмяркоўваемы праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі - першы важны крок ва ўмацаванні гістарычнай памяці, у якой захаваны традыцыйныя каштоўнасці, накопленыя цэлымі пакаленнямі нашых продкаў. Аднак ва ўмовах інфармацыйных войнаў трэба яшчэ і прапанаваць грамадству пераканаўчую дакументаваную версію свайго мінулага, якая дасць зразумець, што любыя спробы ачарніць белае і абяліць чорнае, называць нас недадзяржавай, прыдуманай кімсьці, - гэта нахабная хлусня, якая, акрамя таго, караецца. "Усе страшныя этнічныя чысткі пачыналіся з памнажэння нянавісці. Задача беларускай дзяржавы і гэтай канцэпцыі - захаванне каштоўнасцей, прымнажэнне любові і спыненне ўсялякіх спроб і намераў прымножыць нянавісць", - сказаў на заканчэнне Ігар Марзалюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі