Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2020, 11:08

У Беларусі прыняты дадатковыя меры па стымуляванні адстрэлу дзікоў

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыняты дадатковыя меры па стымуляванні адстрэлу дзікоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 мая 2020 года нумар 322, якой уносяцца змяненні ў пастанову Саўміна ад 29 жніўня 2013 года нумар 758 "Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных хвароб жывёл", паведамілі БЕЛТА ў прэс- службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паляўнічым, якія здабылі дзіка (незалежна ад яго полу і ўзросту), карыстальнік паляўнічых угоддзяў цяпер будзе выплачваць пяць базавых велічынь (1 БВ цяпер - Br27). Раней выплачвалася тры. У той жа час карыстальнік паляўнічых угоддзяў па-ранейшаму будзе пакідаць сабе за кожную здабытую жывёлу чатыры базавыя, якія прадугледжаны кампенсацыйнымі выплатамі. Такім чынам, агульны памер выплат павялічаны да 9 БВ.

У Мінлясгасе нагадалі, што, згодна з заканадаўствам, адстрэл дзікоў ажыццяўляецца ў паляўнічых угоддзях, перададзеных у арэнду і (або) у бязвыплатнае карыстанне, у тым ліку ў зонах спакою, а таксама на тэрыторыях, у адносінах да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на адстрэл дзікіх жывёл. Паляванне можна праводзіць па дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх, пры гэтым плата за іх не бярэцца.

Паляўнічыя ў 2019 годзе здабылі больш за 11 тыс. асобін дзіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі