ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 10:14

У Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры для пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС - эксперт

Сяргей Шпарло
Сяргей Шпарло

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прымаюцца неабходныя меры для пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шпарло ў час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: меры па сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых тэрыторый".

"Адносныя наступствы чарнобыльскай катастрофы аказаліся больш цяжкімі для Беларусі, чым для суседзяў - Украіны і Расіі. Радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі нашай краіны склала 23 працэнты агульнай плошчы. Для параўнання: Украіна - 7 працэнтаў, Расія - 1,5 працэнта тэрыторыі яе еўрапейскай часткі. У гэтым і заключаецца большая адносна іншых краін складанасць чарнобыльскага цяжару. Амаль на чвэрці тэрыторыі краіны спатрэбіліся меры надзвычайнага рэагавання. На тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання апынулася больш за 3,5 тыс. населеных пунктаў, у якіх пражывала больш за 2 млн чалавек, 479 населеных пунктаў спынілі сваё існаванне", - сказаў Сяргей Шпарло. Паводле яго слоў, за пасляаварыйны перыяд тэрыторыя радыеактыўнага забруджвання цэзіем-137 у выніку яго радыеактыўнага распаду зменшылася на 1,8 раза і па стане на студзень бягучага года складала 25 тыс. кв.км, або 12 працэнтаў агульнай плошчы краіны.

Начальнік дэпартамента звярнуў увагу, што чарнобыльская катастрофа аказала негатыўнае ўздзеянне на ўсе аспекты жыццядзейнасці, перш за ўсё на сельскую і лясную гаспадарку, прамысловасць, сацыяльную сферу.

"З мэтай прадухілення вытворчасці прадукцыі з высокай колькасцю радыенуклідаў дзяржава была вымушана вывесці з гаспадарчага абароту каля 265 тыс. га зямель. Яны ўвайшлі ў склад зон адсялення і адчужэння. Пад радыеактыўнае забруджванне трапіла чацвёртая частка ляснога фонду Беларусі. У зоне забруджвання апынуліся амаль 340 прамысловых прадпрыемстваў, умовы функцыянавання якіх істотна пагоршыліся", - дадаў ён.

З пацярпелых тэрыторый за 1986-2007 гады адселена каля 138 тыс. чалавек, з іх 75 працэнтаў - жыхары Гомельскай вобласці. Адначасова з арганізаваным перасяленнем і эвакуацыяй самастойна пакінулі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тыс. чалавек. Эвакуіраваныя і пераселеныя грамадзяне сіламі дзяржавы былі забяспечаны жылымі памяшканнямі, кампенсацыйнымі выплатамі, дапамогамі і льготамі.

Пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2021 года нумар 75 зацверджана новая рэдакцыя пераліку населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Іх колькасць скарацілася на 144 і склала 2022 населеныя пункты. Там пражывае 998 тыс. чалавек.

Для пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы. Затраты на іх з 1990 па 2020 год склалі каля $19,2 млрд у эквіваленце. Каля 60 працэнтаў сродкаў за 2016-2020 гады накіравана на сацыяльную абарону, медыцынскае забеспячэнне і аздараўленне пацярпелага насельніцтва. "Асновай сістэмы медыцынскага забеспячэння з'яўляецца спецыяльная дыспансерызацыя пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы, што забяспечвае прафілактыку, ранняе выяўленне захворванняў і своечасовае лячэнне, рэабілітацыю. На дыспансерным уліку знаходзіцца амаль 1,5 млн чалавек, у тым ліку больш за 240 тыс. дзяцей і падлеткаў, 70 тыс. удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы. Штогод санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне праходзяць больш за 70 тыс. грамадзян, з якіх 98 працэнтаў - дзеці. У краіне створана сетка з 12 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, што прымаюць круглы год арганізаваныя групы", - праінфармаваў Сяргей Шпарло.

"У аснову дзяржаўнай палітыкі па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы закладзены пераход ад пасляаварыйных рэабілітацыйных мерапрыемстваў да развіцця сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу пацярпелых рэгіёнаў. Прыярытэтнымі з'яўляюцца газіфікацыя населеных пунктаў, развіццё водаправодных сетак, добраўпарадкаванне, уключаючы будаўніцтва дарог, жылля, аб'ектаў аховы здароўя, адукацыі, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў", - адзначыў начальнік дэпартамента.-0-

Фота з архіва
Фота з архіва

Фота з архіва
Фота з архіва

Фота з архіва
Фота з архіва

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі