ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 13:33

У Беларусі прыём дакументаў у ВНУ пачнецца 20 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыём дакументаў у ВНУ пачнецца 20 ліпеня, сказала сёння журналістам кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэма Герлоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе 20 ліпеня пачынаецца падача дакументаў на бюджэтную і платную формы навучання для асоб, якія будуць здаваць унутраныя ўступныя іспыты", - сказала Рэма Герлоўская.

Кансультант адзначыла, што ёсць пэўныя асаблівасці ў тэрмінах прыёму. "Яны звязаны з прыёмам на дзённую форму на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Агульныя тэрміны прыёму дакументаў заканчваюцца 26 ліпеня, а для тых, хто будзе падаваць дакументы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на дзённую форму, - 28 ліпеня. Такая ж сітуацыя і з падачай дакументаў на платную форму навучання. 9 жніўня скончыцца прыём дакументаў абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, а для абітурыентаў, якія выбіраюць для сябе сельскую гаспадарку - 10 жніўня", - дадала яна.

Залічэнне на бюджэт плануецца правесці да 5 жніўня, а скончыць уступную кампанію ў ВНУ - 11 жніўня залічэннем на платную форму.

"У гэтым годзе 50 устаноў вышэйшай адукацыі ажыццяўляе прыём больш як па 340 спецыяльнасцях, адкрыта больш за 20 новых спецыяльнасцей у ВНУ, з іх чатыры з'яўляюцца абсалютна новымі", - падкрэсліла Рэма Герлоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі