Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2022, 19:56

У Беларусі прыём дакументаў у ВНУ пачнецца 18 ліпеня

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы пачнецца 18 ліпеня. Тэрміны правядзення ў 2022 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 19 красавіка 2022 года нумар 81. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by, паведамляе БЕЛТА.

У дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (УВА) за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове дакументы можна будзе падаць з 18 да 24 ліпеня. На вочнай (дзённай) форме ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі і Інстытуце пагранічнай службы Беларусі, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ва УВА за кошт бюджэтных сродкаў - з 18 па 26 ліпеня. З 15 лістапада па 5 снежня дакументы прымуць у тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове.

Тыя, хто паступае ва УВА для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, хто не здае ўступныя іспыты, падаюць дакументы: з 18 ліпеня па 3 жніўня - у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; з 18 ліпеня па 9 жніўня - у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях (з 15 лістапада па 5 снежня ў завочнай форме адукацыі па гэтым напрамку); з 18 ліпеня па 8 жніўня - у іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрмін падачы дакументаў з 18 па 22 ліпеня вызначаны для выпускнікоў профільных класаў: педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, аграрнай накіраванасці, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на спецыяльнасці напрамку адукацыі "Фізічная культура і спорт".

Уступныя іспыты ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС пройдуць 25-27 ліпеня, на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - 27-28 ліпеня, у іншых УВА - з 25 ліпеня па 2 жніўня. У вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях іспыты пройдуць з 27 ліпеня па 2 жніўня, у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю з 6 па 15 снежня.

Тэрміны залічэння абітурыентаў на месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту: па 29 ліпеня - у Ваеннай акадэміі Беларусі, Інстытуце пагранічнай службы Беларусі, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ва УВА; па 4 жніўня - у іншых дзяржаўных УВА (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю); па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю.

На месцы, устаноўленыя лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, устаноўлены наступныя тэрміны залічэння абітурыентаў: па 10 жніўня - ва ўстановы вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю); па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю.

Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.

Акрамя таго, устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражывалі (як правіла, не менш за год) на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і прыбылі ў Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі