Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2020, 10:37

У Беларусі пройдзе ЦТ па замежнай мове

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Здаваць ЦТ плануюць амаль 26,5 тыс. чалавек. Абітурыент мае магчымасць прайсці іспыт па адной з 5 замежных моў: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай. Традыцыйна самай папулярнай застаецца англійская мова.

Іспыт пачнецца ў 11.00. Для рэгістрацыі рэкамендуецца прыйсці загадзя - не пазней як за паўгадзіны да пачатку ЦТ. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.

Пры выяўленні ў час ЦТ мабільнага тэлефона або іншых устройстваў, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю, абітурыент будзе вымушаны пакінуць аўдыторыю. Ён таксама пазбавіцца магчымасці здаваць ЦТ, калі стане мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Пераздаць тэсціраванне па прадмеце можна будзе толькі ў наступным навучальным годзе.

Наступнае ЦТ пройдзе 8 ліпеня. Абітурыентаў чакае тэсціраванне па хіміі. Дарэчы, на ЦТ па хіміі і фізіцы можна ўзяць з сабой калькулятар.

Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. абітурыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі