Фота з архіва
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пройдзе каля 530 навагодніх кірмашоў і выставак-распродажаў. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Кацярына Макуцэня.
"У гэтым годзе запланавана правядзенне каля 530 кірмашоў і выставак-распродажаў, прымеркаваных да навагодніх свят. На кожнай з іх будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма з удзелам творчых калектываў, а інфармацыя аб часе і месцы правядзення даводзіцца да насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі, рэкламу ў грамадскім транспарце, інфармацыйныя буклеты, а таксама афіцыйныя сайты гандлёвых прадпрыемстваў і арганізацый", - адзначыла Кацярына Макуцэня.
Акрамя таго, у многіх гандлёвых цэнтрах і буйных магазінах ужо створаны тэматычныя фотазоны, прызначаныя стварыць святочны настрой і стаць месцам для сямейнага фатаграфавання.-0-