Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2020, 15:57

У Беларусі правядуць прававы маніторынг ваеннага заканадаўства

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне прававога забеспячэння Міністэрства абароны з 7 па 18 снежня правядзе прававы маніторынг ваеннага заканадаўства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Спецыялісты прааналізуюць практыку прымянення Палажэння аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 4 лістапада 2019 года нумар 741.

"У гэты перыяд жадаючыя могуць падаць прапановы, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве). Прапановы можна накіраваць на адрас upo@mod.mil.by з паметкай "прававы маніторынг". У ходзе прававога маніторынгу адказы на накіраваныя ў адрас Міністэрства абароны прапановы давацца не будуць", - расказалі ў Мінабароны.

Пасля дэталёвага аналізу прапановы, якія паступілі, могуць быць выкарыстаны для паляпшэння эфектыўнасці рэгулявання грамадскіх адносін у сферы прызыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі