14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 тыс. 875 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Для тэсціравання задзейнічаны 17 лабараторый. Зарэгістраваны 3281 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. "З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна", - удакладнілі ў прэс-службе.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ. Памерлі 33 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-