Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2023, 13:51

У Беларусі працуюць над стварэннем даследчага рэактара

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі працуюць над стварэннем даследчага рэактара. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у кулуарах кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў мінулым годзе былі ў Курчатаўскім інстытуце, глядзелі даследчы рэактар ПІК у Гатчыне. Дамовіліся аб узаемадзеянні. Мы ўжо гатовы падпісаць пагадненне аб уступленні Беларусі ў гэту калабарацыю з мэтай правядзення фундаментальных даследаванняў. Працуем і над тым, каб у Беларусі стварыць даследчы рэактар, ужо для задач больш практычнага характару - для забеспячэння бяспекі БелАЭС", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што ў беларускіх і расійскіх вучоных агульныя мэты і задачы - у галіне космасу, спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, новых матэрыялаў, медыцыны, біятэхналогій, электратранспарту, сельскай гаспадаркі і іншых сферах. "У нас ёсць дарожныя карты супрацоўніцтва і сумесныя праграмы фундаментальных даследаванняў. Для нас важна атрымліваць знакавыя для абедзвюх краін вынікі ў самых розных сферах. Наш патэнцыял дае магчымасць не ўступаць лепшым замежным распрацоўкам", - падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН.

Рашэнне аб правядзенні кангрэса маладых вучоных было прынята прэзідэнтамі Беларусі і РФ у снежні 2022 года. Ён прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

У кангрэсе прымаюць удзел маладыя даследчыкі навуковых арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін. Ад РФ - прадстаўнікі Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут", а таксама Расійскай акадэміі навук, у тым ліку Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра, Сібірскага і Далёкаўсходняга аддзяленняў.

29 сакавіка запланавана пленарнае пасяджэнне на тэму "Маладыя вучоныя: задачы і напрамкі ўзаемадзеяння для стварэння адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Беларусі і Расіі". Там будуць заслуханы даклады па прыярытэтных напрамках развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва маладых вучоных дзвюх краін.

Таксама ў рамках кангрэса адбудзецца ўрачыстае адкрыццё філіяла расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" на базе НАН Беларусі.

Удзельнікі кангрэса наведаюць шэраг навукова-даследчых арганізацый НАН. Культурнай праграмай прадугледжана знаёмства маладых вучоных Расіі з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі