Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі прапануецца прадаставіць магчымасць заключаць электронны дагавор на аказанне турпаслуг

Грамадства 09.08.2019 | 14:12
Міхаіл Партной. Фота з архіва
Міхаіл Партной. Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца прадаставіць магчымасць заключаць дагавор на аказанне турыстычных паслуг у электроннай форме, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у час пасяджэння грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі распрацаваны праект закона "Аб турызме". З 12 па 28 ліпеня праходзіла грамадскае абмеркаванне законапраекта. Цяпер ён дапрацоўваецца з улікам заўваг і прапаноў. "Каталізатарам змяненняў стала сітуацыя з расійскім тураператарам "Наталі Турс" і неабходнасць выпрацоўкі механізма абароны спажыўцоў турпаслуг. Акрамя таго, мы вырашылі рэалізаваць шэраг прапаноў, якія аблегчылі б работу турыстычнага бізнесу. У прыватнасці, у праекце закона прадугледжваецца магчымасць заключэння электроннага дагавора. Сутнасць прапануемага варыянта ў наступным: на сайце турыстычнага прадпрыемства ёсць электронны дагавор, чалавек зайшоў, прачытаў, паставіў птушачку, што згодны, азнаёміўся з мерамі бяспекі ў час турыстычнага падарожжа. Высвеціўся рахунак, які ён павінен аплаціць, і з моманту аплаты дагавор заключаны", - сказаў Міхаіл Партной. Для абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў турыстычных паслуг праект закона прадугледжвае, што да такога дагавора прымянецца тыпавая форма, якая зацвярджаецца Саветам Міністраў, а пры яго заключэнні павінны быць выкананы істотныя ўмовы, уласцівыя дагавору ў пісьмовай форме.

Таксама праектам закона прапануецца размежаваць адказнасць тураператара і турагента, пашырыць функцыі туррэестра, зрабіць больш строгай фармулёўку, якая датычыцца забароны праводзіць экскурсіі на тэрыторыі Беларусі без нацыянальнай атэстацыі.

Галоўнае прапануемае законапраектам новаўвядзенне - у Беларусі можа з'явіцца такі механізм абароны правоў турыстаў, як фінансавыя гарантыі. Тураператару далі магчымасць самому выбраць адзін з трох варыянтаў: банкаўскую гарантыю, страхаванне грамадзянскай адказнасці або ўдзел у фінансаванні калектыўнага фонду. "Да страхавых гарантый сёння не зусім гатовы страхоўшчыкі, але Мінфін гаворыць, што на працягу пераходнага перыяду гэта пытанне будзе вырашана. Цалкам жыццяздольны варыянт, да якога нас падштурхоўвае бізнес, - фонд. Гэты фонд прапануецца стварыць на базе грамадскага аб'яднання толькі для мэт сферы турызму", - адзначыў намеснік міністра.

Члены грамадска-кансультатыўнага савета выказалі заўвагі і прапановы адносна прапанаванага механізма абароны спажыўцоў турпаслуг, у тым ліку па аб'ёмах адлічэння сродкаў у калектыўны фонд. Дыскусія па гэтым пытанні будзе прадаўжацца.

Грамадска-кансультатыўны савет па турызме прызначаны садзейнічаць развіццю турызму ў Беларусі. Сярод яго задач - выпрацоўка канцэптуальных напрамкаў развіцця турызму, абмеркаванне праблемных пытанняў, аказанне кансультатыўнай дапамогі дзяржорганам і турбізнесу. Савет таксама разглядае і абмяркоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, распрацаваных Міністэрствам спорту і турызму. У склад савета ўключаны прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме, іншых міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх арганізацый у сферы турызму і інш.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.