Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2026, 10:14

У Беларусі праходзіць рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў

Фота з архіва
Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў праходзіць у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Конкурс праводзіцца штогод з 2007 года і накіраваны на развіццё інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы вывучэння і аховы водных рэсурсаў. Арганізатарам з'яўляецца Міністэрства адукацыі.

На конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя даследчыя праекты навучэнцаў біялагічнай, экалагічнай, хімічнай, тэхналагічнай і інжынернай накіраванасці, якія адпавядаюць тэматыцы конкурсу (адзін аўтар на адну работу).

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 3 лютага 2026 года запоўніць электронную заяўку на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў - 14-17 гадоў.

Даследчыя праекты могуць быць накіраваны на вывучэнне водных рэсурсаў рэгіёна любога маштабу, уплыў кліматычных змяненняў на водныя рэсурсы, захаванне біяразнастайнасці водных аб'ектаў, прадухіленне забруджвання воднага асяроддзя, вырашэнне праблем пітной вады і водазабеспячэння, лічбавізацыі воднай індустрыі, рацыянальнае водакарыстанне і ахову водных рэсурсаў на любым узроўні і інш. Праекты могуць уключаць тэхнічныя вынаходствы і прадукты, новыя методыкі ацэнкі стану водных экасістэм і рэсурсаў.

Пераможцы прадставяць Рэспубліку Беларусь у фінале Расійскага адкрытага маладзёжнага воднага конкурсу - 2026.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі