Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2025, 12:59

У Беларусі прадоўжыцца рост узроўню вады на рэках

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца гэтага тыдня на большасці рэк Беларусі захаваецца рост узроўню вады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У апошнія дні на рэках краіны адзначаўся ў асноўным рост узроўняў вады. У выніку чаго на Дняпры каля Магілёва і Бярэзіне каля Светлагорска палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту.

На Прыпяці, Віліі, Заходняй Дзвіне каля Віцебска і ў Верхнядзвінску, іх прытоках, а таксама на Нёмане на ўчастку Стоўбцы - Беліца, Дняпры на ўчастку Жлобін - Рэчыца, Бярэзіне на ўчастку Барысаў - Беразіно, Сожы каля Слаўгарада, Гомеля, асобных іх прытоках і на некаторых прытоках Заходняга Буга назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 35 см. На астатняй працягласці названых рэк адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-19 см за суткі.

У Нёмане каля Гродна і Бярэзіне каля Бабруйска ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства. Тэмпература вады ў рэках - плюс 11-18 градусаў, у вадаёмах - 12-16 градусаў вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі