Іван Маркевіч
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжаць "зямельную амністыю" да 1 студзеня 2028 года, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Іван Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання сёння прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй".
Паводле слоў Івана Маркевіча, пры падрыхтоўцы законапраекта была праведзена вялікая работа. "Тры законы фактычна аб'яднаны ў адзін. Першае - тая доўгачаканая "зямельная амністыя", якую сёння чакаюць людзі, будзе прадоўжана да 1 студзеня 2028 года", - адзначыў Іван Маркевіч.
Дэпутат удакладніў, чаму было вырашана прадоўжыць "зямельную амністыю". "Я лічу, што тых тэрмінаў, якія былі вызначаны, недастаткова. І сёння перагружаны землеўпарадкавальныя службы. Яны проста не паспяваюць з тым патокам дакументаў і заяў, з якімі нашы грамадзяне звяртаюцца. На сённяшні дзень 28-30 працэнтаў грамадзян паспелі ўжо ўсе свае зямельныя дакументы прывесці ў парадак".
Улічана ўзаемадзеянне натарыуса і рэгістратара, удакладніў парламентарый. Уводзіцца экстэрытарыяльнасць дзяржаўнай рэгістрацыі (за дзяржрэгістрацыяй нерухомай маёмасці заяўнік зможа звярнуцца ў любое агенцтва незалежна ад месца знаходжання нерухомай маёмасці без дадатковай аплаты за такую опцыю).
"Усе дзеянні, якія будуць ажыццяўляцца ў рамках новага закона, будуць накіраваны на абарону ўласнасці нашых грамадзян", - дапоўніў Іван Маркевіч.-0-