
Навіны сюжэта
""Па факце: рашэнні Першага". Праект БЕЛТА"
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць за 10 гадоў нарасціць вытворчасць свініны на 20 працэнтаў. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Роўна год таму, у красавіку 2024 года, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць 10-гадовую стратэгію развіцця ультрасучаснай свінагадоўлі. І такі дакумент быў падрыхтаваны. Прынятая стратэгія разлічана на 2025-2034 гады.
"За мінулы год мы вырабілі звыш 413 тыс. т свініны ў цэлым па краіне. Мы поўнасцю забяспечваем унутраны рынак свінінай, задавальняем патрэбнасці насельніцтва. Але тым не менш задача пастаўлена (нарасціць аб'ёмы вытворчасці свініны. - Заўвага БЕЛТА). Мы распрацавалі стратэгію ультрасучаснай свінагадоўлі да 2034 года, па якой плануем пабудаваць 12 новых сучасных свінагадоўчых комплексаў, 4 з іх - больш за 100 тыс. галоў адкорму свіней у год. Калі гэта стратэгія ў цэлым паспяхова рэалізуецца за гэтыя гады, то мы дадаткова атрымаем 80 тыс. т свініны. І ў нас будзе прыкладна 500 тыс. т", - расказала Наталля Соніч.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.