Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2019, 13:00

У Беларусі плануюць стварыць структуру для кантролю за якасцю прадаваемых лякарстваў

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць стварыць структуру для кантролю за якасцю прадаваемых лякарстваў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўваецца пытанне стварэння Дзяржфармнагляду. Гэта структура будзе сачыць за якасцю прэпаратаў, якія абарачаюцца на рынку. Гэта не датычыцца толькі айчынных або імпартных, тут не будзе раздзялення. Усе прэпараты, якія знаходзяцца ў аптэках, выкарыстоўваюцца ў бальніцах, будуць выбарачна брацца для правядзення кантролю іх саставу і якасці", - сказаў Уладзімір Каранік.

Міністр адзначыў, што гэта ведамства будзе стварацца ўжо ў рамках існуючых структур за кошт пераразмеркавання паўнамоцтваў, гэта значыць не запатрабуе павелічэння штату работнікаў. "Мы раздзяляем: рэгістрацыяй займаюцца адны, допускам на рынак - іншыя, кантролем абароту - трэція. Гэта для таго, каб не збіраць усё ў адных руках і выключыць небяспеку карупцыйных праяў", - растлумачыў ён.

Стануць больш строгімі таксама патрабаванні да складоў, у якіх пастаўшчыкі захоўваюць лекавыя сродкі. "Многія нават невялікія кампаніі незразумела ў якіх умовах захоўваюць прэпараты, незразумела дзе іх купляюць. Склады, якія займаюцца пастаўкай лякарстваў на рынак Беларусі, павінны адпавядаць крытэрыям GDP - належная дыстрыб'ютарская практыка, каб у якасці прэпаратаў ніхто не сумняваўся", - расказаў Уладзімір Каранік аб запланаваных змяненнях.

На гэты момант усе праекты нарматыўных актаў падрыхтаваны і праходзяць узгадненне з іншымі структурамі. Плануецца, што яны будуць прыняты да кастрычніка бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі