Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2018, 18:30

У Беларусі плануюць складаць электронны рэйтынг медработнікаў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плануецца, што ў кожнага ўрача і медсястры ў Беларусі ў перспектыве з'явіцца электронны кабінет, з яго дапамогай будзе складацца рэйтынг медработнікаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь, як і многія іншыя краіны, развівае сістэму персаніфікаванага ўліку медперсаналу. Для развіцця электроннай аховы здароўя плануецца стварыць асабістыя кабінеты, разам з сістэмай уліку яны даюць магчымасць скласці рэйтынг медработніка, вызначыць лепшых урачоў і медсясцёр.

Плануецца, што інфармацыя ў асабістых электронных кабінетах будзе даступна і пацыентам, і калегам-медыкам, і кіраўнікам устаноў аховы здароўя. Чакаецца, напрыклад, што пацыенты змогуць пакідаць свае водзывы. У асабістых кабінетах плануецца размяшчаць інфармацыю аб кваліфікацыі, адукацыі.

Вольга Маршалка пераканана, што складанне рэйтынгу будзе для ўрачоў цудоўным стымулам, каб павышаць сваю кваліфікацыю, выконваць правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, якія Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла ў кастрычніку бягучага года.

У развіццё гэтага дакумента міністэрства зацвердзіла канцэпцыю цэнтраў маніторынгу і прафілактыкі псіхалагічных рызык у прафесійнай дзейнасці медработнікаў. Тут будуць адпрацоўваць пытанні псіхалагічнай падтрымкі медыкаў, выяўляць розныя прафесійныя дэфармацыі і карэкціраваць іх, вывучаць псіхалагічны клімат у калектывах.

Як паведамлялася, правілы этыкі і дэанталогіі прыняты ў мэтах павысіць адказнасць і эфектыўнасць выканання медыцынскімі, фармацэўтычнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, а таксама давер грамадзян да сістэмы аховы здароўя. Што датычыцца работы з пацыентамі, не допускаецца грубае, фармальнае і нетактоўнае стаўленне, выдаванне ўрачэбнай тайны. У дакуменце вызначаны і нормы ўзаемаадносін з калегамі, прадстаўнікамі дзяржорганаў і арганізацый. Медработнікі павінны праяўляць кампетэнтнасць, карэктнасць, адказнасць, пунктуальнасць. Акрамя таго, хуткая медыцынская дапамога павінна аказвацца медработнікамі (у межах іх магчымасцей) маючым патрэбу ў ёй людзям па-за межамі арганізацыі аховы здароўя. Выпадкі парушэння гэтых норм разглядаюцца камітэтамі (камісіямі) па пытаннях медыцынскай этыкі і дэанталогіі, камісіямі па процідзеянні карупцыі, якія працуюць у арганізацыях аховы здароўя і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі