ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 14:01

У Беларусі плануюць адмовіцца ад пластыкавай тары для напіткаў аб'ёмам больш за 1 л

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць адмовіцца ад пластыкавай тары для напіткаў аб'ёмам больш за 1 л. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Вадзім Дзямко ў прэс-цэнтры БЕЛТА, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года нумар 7, якой зацверджаны план паэтапнага пераходу на экаўпакоўку.

"Плануецца для разліву алкагольных, слабаалкагольных і безалкагольных напіткаў прымяненне тары ёмістасцю не больш за 1 л. Думаю, што гэта адбудзецца да канца новай пяцігодкі, а то і раней, для гэтага неабходна ўнесці змяненні ў тэхнічныя рэгламенты", - адзначыў Вадзім Дзямко. Ён звярнуў увагу, што, напрыклад, у Расіі з 2017 года дзейнічаюць абмежаванні на продаж піва і іншага алкаголю ў тары аб'ёмам больш за 1,5 л.

Акрамя таго, з 2021 года ў Беларусі ўвядуць новыя абмежаванні па выкарыстанні пластыку. "Адно з мерапрыемстваў плана прадугледжвае забарону выкарыстання з 1 студзеня 2021 года пэўных відаў палімерных матэрыялаў у выглядзе ўпакоўкі. Цяпер прапрацоўваецца з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання пералік палімернай упакоўкі, якая будзе забаронена да выкарыстання. Мы спадзяёмся, што пералік ужо будзе ў першай палове гэтага года", - растлумачыў прадстаўнік Мінпрыроды.

Гаворачы аб пераходзе на экалагічную ўпакоўку, Вадзім Дзямко адзначыў, што ўвесь свет да гэтага ідзе, і Мінпрыроды поўнасцю падтрымлівае гэту тэндэнцыю ў Беларусі. У буйных гандлёвых аб'ектах прадугледжана ўжо альтэрнатыва аднаразовым поліэтыленавым пакетам - упакоўка, якую можна выкарыстоўваць не адзін раз. "Ідзе паэтапнае замяшчэнне палімернай упакоўкі. Безумоўна, будзем імкнуцца да 100-працэнтнага замяшчэння, але пра тэрміны пакуль гаварыць рана", - удакладніў ён.

Адказваючы на пытанне, ці будуць нейкім чынам адрэгуляваны цэны на папяровыя пакеты, каб іх было выгадна купляць гэтак жа, як і поліэтыленавыя, прадстаўнік Мінпрыроды растлумачыў, што гэта пытанне таксама прапрацоўваецца.

План прадугледжвае і ўвядзенне дэпазітна-залогавай тары для збору пластыкавай, шкляной тары, бляшанак.

Зацверджаны ўрадам план уключае мерапрыемствы па вытворчасці экалагічна бяспечнай упакоўкі, у тым ліку біяразлагальнай, навуковыя даследаванні па вызначэнні найбольш перспектыўных тэхналогій вытворчасці экаўпакоўкі, а таксама скарачэнне вытворчасці і імпарту палімернай упакоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі