Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2018, 18:20

У Беларусі плануецца ўзмацніць абарону правоў спажыўцоў ЖКП

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўзмацніць абарону правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў.

"Падыходы па рэагаванні пры няякасным аказанні жыллёва-камунальных паслуг вызначаны, аднак яны павінны быць дакладна і зразумела прапісаны для ўсіх удзельнікаў працэсу. Міністэрства працуе над заканадаўчым актам, які спросціць працэдуру абароны правоў спажыўца ЖКП і ўзмоцніць адказнасць пастаўшчыкоў за няякаснае прадастаўленне паслуг. Неабходны папраўкі і ў закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, і ў прынятую ў мэтах яго развіцця пастанову Савета Міністраў нумар 99", - адзначыў Віталь Смірноў.

Сёння прадугледжваецца магчымасць пераразліку платы за неаказаную паслугу або зніжэнне яе кошту. Акрамя таго, заканадаўствам прадугледжаны скідкі на асобныя віды камунальных паслуг, калі віны пастаўшчыка няма, а для вырашэння праблемы ў такіх дамах патрэбны капітальны рамонт, замена сістэмы гарачага водазабеспячэння, растлумачыў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі