ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2019, 11:53

У Беларусі плануецца павялічыць дапамогу для жанчын за нараджэнне дзяцей з розніцай 3-4 гады

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапрацоўваецца шэраг мер па стымуляванні нараджальнасці, у тым ліку павелічэнне дапамогі па догляду дзіцяці для жанчын, якія нарадзілі дзяцей з кароткім перапынкам - тры-чатыры гады. Аб гэтым сёння паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час круглага стала па пытаннях праектнай дзейнасці Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірына Касцевіч расказала, што ў якасці адной з мер стымулявання нараджальнасці ў Беларусі разглядаюць так званы бонус за хуткасць. "Прапрацоўваем пытанне аб такой дапамозе тым маці, якія ў кароткатэрміновым перыядзе, на працягу 3-4 гадоў, паспяваюць нарадзіць другога і наступных дзяцей", - праінфармавала міністр.

Яна растлумачыла, што рашэнне аб павелічэнні дапамогі грунтавалася на выніках даследавання "Пакаленне і гендар", якое праводзілася ў час рэалізацыі праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНФПА. "Калі сем'і гавораць, што не плануюць раней за 29 гадоў мець першае дзіця, гэта паказвае на тое, што мы павінны перафармаціраваць свае меры падтрымкі", - адзначыла Ірына Касцевіч. Яна звярнула ўвагу, што жанчыны старэйшага пакалення нараджалі ў сярэднім з 20 да 40 гадоў, у сучасных маці гэты тэрмін скараціўся на 10 гадоў - з 30 да 40.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэалізавала тры праекты з ЮНФПА, іх бюджэт перасягае $2 млн. Апошні завяршыўся ў 2018 годзе. Адным з яго элементаў стала даследаванне па метадалогіі праграмы "Пакаленне і гендар" пад назвай "Беларусь: структура сям'і, сямейныя адносіны, нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах". Яно было праведзена ў маі-лістападзе 2017 года. У апытанні ўдзельнічалі 10 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 79 гадоў з 56 гарадоў і 40 сельскіх Саветаў усіх рэгіёнаў Беларусі. У анкеце было больш за 200 пытанняў.

У пасяджэнні круглага стала прыняла ўдзел намеснік Генеральнага сакратара ААН, выканаўчы дырэктар Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Наталля Канем. Яна падкрэсліла, што пытанні дэмаграфічнай бяспекі, якія абмяркоўваліся сёння ў Мінску, важны для Беларусі і рэгіёна ў цэлым. "Самы час падумаць, што ва Усходняй Еўропе расце колькасць краін, якія сутыкнуліся з актыўным старэннем насельніцтва, зніжэннем нараджальнасці. На стан спраў істотна ўплывае змяненне структуры міграцыі", - звярнула ўвагу Наталля Канем. Гаворачы пра вопыт Беларусі, яна адзначыла поспехі, дасягнутыя краінай у галіне аховы мацярынства і дзяцінства, у тым ліку ў частцы зніжэння мацярынскай смяротнасці. "Бачым, што гэта дае магчымасць жанчынам прымаць станоўчае рашэнне - на карысць нараджэння дзяцей", - сказала выканаўчы дырэктар ЮНФПА.

Наталля Канем знаходзіцца з візітам у Беларусі з 6 снежня. Да гэтага часу наведала РНПЦ "Мацi i дзiця", правяла шэраг сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі