Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2024, 11:11

У Беларусі перанесены тэрміны ўвядзення прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветам Міністраў 25 лістапада 2024 года прынята пастанова нумар 877, якая прадугледжвае перанос з 1 снежня 2024 года на 1 кастрычніка 2025 года тэрмінаў увядзення прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Пераносяцца тэрміны ўвядзення нагляду, у прыватнасці, макаронных вырабаў, круп, малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, шакаладу, чаю, кавы, абутку, бытавой тэхнікі, дрылёў электрычных, мыйных сродкаў, а маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі - адносна безалкагольных напіткаў, сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў.

Прыняцце пастановы дазволіць айчынным вытворцам, суб'ектам гандлю і імпарцёрам названых тавараў лепш падрыхтавацца да ўвядзення маркіроўкі і прасочвальнасці за таварамі, падкрэслілі ў МПЗ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі